Шэная Твэйн

Сцэнічнае імя канадскай спявачкі Шэная Твэйн (сапраўднае імя — Эйлін Эдвардс) з мовы амерыканскіх індзейцаў перакладаецца, як “на маім шляху”. Яна ўзяла яго, калі заключыла свой першы музычны кантракт у 1991 годзе. З таго часу Шэная паспела атрымаць пяць “Грэмі” і прадаць 68 мільёнаў альбомаў.

Зараз у жыцці спявачкі часовая перадышка: яна рассталася са сваім мужам прадусарам Робертам Ланджам, з якім пражыла 14 год, і цяпер думае выключна пра творчасць.