Общество

«Шакоціс» купляйце на «стоціс»!

Вось-вось пабачыць сьвет новы выпуск 34 Multimedia Magazine – LITOUSKAJA PRAVDA. У гэтым нумары “34” разам зь віленскім гарадзкім часопісам “Pravda” спрабуе распавесьці пра Літву – пра людзей, месцы, музыку, кіно, якія спрычыніліся да таго, што ўсяго за 169 км ад Менску пачынаецца троху іншая рэальнасьць.

... Статыстыка сьведчыць: беларусы ўваходзяць у тройку замежных турыстаў, якія часьцей за ўсё наведваюць Літоўскую Рэспубліку. Улюбёны маршрут беларускіх вандровак па братняй Летуве: “Віленскі стоціс – Гедымінас – “Акропаліс” – стоціс”. Вянчае шопінг-тур амаль сакральнае дзейства: набыцьцё запаветнай елачкі шакоціса – высокакалярыйнага мучнога торту, якую чамусьці лічаць выключным прэзэнтам зь недалёкай Балтыі. Стомленыя, але шчасьлівыя, “балтарусы” забіваюцца ў 6-гадзінны аўтобус да Менску, па дарозе перабіраючы ўспаміны пра зьніжкі ў “Акропалісе” і чэкі duty free. Дарога з выраю!..

Няма чаго крывіць душою: “34” таксама не ўтрымаўся ад шакоціса на вокладцы. Затое ўнутры мультымэдыйнага CD ты дакладна знойдзеш тое, чаго ня ведаў пра суседнюю краіну:

- якія прусакі водзяцца ў галовах найлепшых літоўскіх мастакоў і дызайнэраў;

- чаму сапраўднае прозьвічша Энтані Кідзіса з Red Hot Chili Peppers – Кедзіс і як ён паважае свае літоўскія карані;

- куды ў Вільні ісьці за клёвымі вечарынкамі, актуальным мастацтвам і простым чалавечым шчасьцем;

- хто яны, літоўскія непапсовыя музычныя зоркі;

- а на салодкае глядзі відэа-экскурсію па Вільні зь літоўскім літаратарам Юліюсам Жэкасам і слухай аўдыё-экскурсію зь беларускім гісторыкам Сержуком Вітушкам.

І гэта яшчэ толькі кветачкі.

У якасьці бонусу – mp3 калекцыя самай актуальнай літоўскай музыкі ад самага актуальнага літоўскага часопісу “Pravda”.

***

ДЛЯ ДАВЕДКІ: андэграўндны мультымэдыя-праект “34” ствараецца маладымі энтузіястамі з абвостраным пачуцьцём сацыяльнай адказнасьці. Далучыцца да праекту можа кожны: //community.livejournal.com/4asapopi3

Зваротная сувязь: 34popis@gmail.com

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)