Общество

Севярынец – пра корань зла: «Нераскаяны камунізм»

Ліст Паўла Севярынца са сьледчага ізалятара нумар 1 Менску, што на вуліцы Валадарскага.

У лісьце палiтвязень разважае, што такое народ, якая нацыянальная ідэя беларусаў, што ім патрэбна для адраджэньня і пераадоленьня цяперашняга пэрыяду несправядлівасьці і рэпрэсій, калі ў Беларусі адновіцца закон, адзначае Радыё Свабода.

— Духоўны корань зла ў Беларусі — нераскаяны камунізм. Сёньняшнія нашы праблемы — гэта толькі лёгкі душок чырвонага пекла, якое 100 гадоў гарыць у нас пад нагамі. Пекла, у якім загінулі мільёны беларусаў. Падручнікі, помнікі, чырвоныя сьвяты... ды наогул уся кандовая, скляпаная скрываўленымі сярпамі і молатамі саўковая сыстэма. Немцы выракліся нацызму. Гэтаксама, усенародна, з пакаяньнем, мусім выракацца камунізму і мы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(34)