Общество
Eolonir

Сеткі, парнаграфія ды вадамёты для АМАПу

Лета. Ва ўсіх адпачынкі. Людзі на пляжах ці ў вёсцы. Палітыкі таксама людзі. Няма практычна ніякіх навінаў. Праца нейкая нетаропкая і другасная. Калі так будзе да восені, то лёгка можна і звар'яцець... Але…

Шокировала сцена, когда слэмящегося в первых рядах парня хотели прибрать в машину, но он во время отошёл назад и толпа его собой закрыла. Но видимо его лицо запомнили и через пару минут из толпы всё-таки вырвали. Никогда не забуду, как этого полуголого паренька лет 18 тащили за волосы по асфальту. Собралось человек 10 сочувствующих, пытались узнать, что он натворил такого плохого (оказалось, подошел слишком близко к сцене), заступались всячески, пытались вырвать из лап, но толстомордые омоновцы поливали всех грязью и угрожали. В итоге один парень после бесполезных мольб, сорвался на крик " ментов!", за что получил по лицу и с особо жёстким захватом тоже был сопровожден в машину.

Я был шокирован, и праздничное настроение сразу же улетучилось. Всё происходило за сценой, а ничего не подозревающие люди продолжали веселиться и танцевать.

Гэта xiskatelx наконт апошняга фэсту ў Лагойску, пра які ўсе пісалі толькі пазытыў…

Вайна зь сеткамі працягваецца. Нядаўна ў распараджэньне Беларускага радыё паступіў дакумент наступнага зьмесьціва (дзякуй victorgr):

Як лічыць галоўны спэцыяліст камітэту архітэктуры Менгарвыканкаму, па сетцы людзі абменьваюцца самай рознай інфармацыяй, якой ім, можа, і ня варта было б абменьвацца (канец цытаты). Так лічыць Аляксандр Аляхновіч, галоўны спэцыяліст камітэту архітэктуры Менгарвыканкама.

Аляксандр Аляхновіч: “Невядома, чым яны займаюцца ў гэтых сетках, якую інфармацыю перапампоўваюць. Я думаю, гэта мусіць кантралявацца. Калі людзі качаюць пірацкія фільмы, гэта блага. Невядома, у якім узросце там хто — можа, і парнаграфію пампуюць”.

Дакладна, пане Аляхновіч. Але турбуе рупліўцаў ад улады далёка не парнаграфія і ня п’янства ў грамадзкіх месцах, як тыя гучна дэкляруюць. Турбуе іх хутчэй цыркуляцыя палітычнае інфармацыі нелаяльнага, так бы мовіць, зьместу. Вось незадача: і трафік тарыфікуецца па драконаўскіх 100 рублёў на мегабайт, і сайты рэжуцца (праўда, зрэдку) — а гэтыя карыстальнікі спалучылі сеткі аптавалокневым кабелям і мірна пампуюць туды — назад усялякія “Плёшчы”. Непарадак.

Назіраецца цікавая тэндэнцыя: з кожным разам чарговая ініцыятыва па ўпарадкаваньні ды паляпшэньні тэлекамунікацыйных умоваў паспалітых грамадзянаў зыходзіць ад усё больш нізкіх уладавых колаў. У першы раз, калі прэсе сталі вядомыя намеры Белтэлекаму рэзаць хатнія сеткі, узьняты рэзананс быў настолькі моцным, што кіраўніцтва публічна ад яго аджагналася: “Мы працуйма для Вас”. Наступная ініцыятыва па зьняцьці спадарожнікавых талерак зыходзіла ўжо ад ЖЭСаў, і ў Лідзе, і ў Менску, пры гэтым Менгарвыканкам афіцыйна адмовіў, што гэта чыніцца на яго загад. Далей — яшчэ цікавей. Абвестка цалкам непрафэсійнае фармулёўкі (ну як у АДНОЙ КВАТЭРЫ могуць мецца кампутарныя сеткі?) зыходзіць ад тых жа ЖЭСаў. Выконваецца сцэнар, які апісаў спадар plaschinsky, калі кожная маразматычная ініцыятыва мусіць зыходзіць ад вінтыкаў сістэмы, каб падмацоўваць прымаўку наконт кепскіх баяраў ды цара, які нічога ня ведае. А ведаў бы — дык разабраўся.

Рэч у тым, што карыстальнікі хатніх сетак, як і спадарожнікавых талерак — збольшага людзі непалітызаваныя. Таму накідацца на іх — гэта як АМАПу ісьці ня супраць натоўпу зь балёнікамі ў Менску, а працоўнае дэманстрацыі ў нейкае Францыі — можна й мантыроўкай у лыч атрымаць. Таму разьлік просты: пойдзе — выдатна, сетак паменее, прыбытку БТК паболее. А ня пойдзе — халера зь ім, галоўнае — не памнажаць грамадзкі супраціў. Вінтыкі вінаватыя, вінтыкаў і сьпішам. А цар зноў застанецца белым ды руністым, незаплямленым падазрэньнямі.

Той жа victorgr у сваім допісы дае цікавую спасылку на агляд “спэцтэхнікі”, азагалоўленую проста ды ёміста — Вадамёты для АМАПу. Артыкул на расейскае мове, але там згадваецца й беларуская тэхніка. Мяне вось толькі турбуе, калі МАЗ выконвае такія замовы ад дзяржавы (то бок яму сплочваюць зь дзяржскарбніцы), то якім чынам дзяржава потым парадзіць нарошчваць гэты “парк” на тле падніжэньня падаткавых паступленьняў?..

Іронія лёсу, а быў у нас краіне прыватны бізнэс, спэцтэхнікі можна было б набыць значна болей… Як Піначэт рабіў. Спачатку ён даваў людзям зарабляць, за ўмоваю няўляскваньня ў палітыку, потым з вялікіх падаткаў (бізнэсу более — падаткаў таксама) закупаўся тэхнікай супраць нелаяльных. Такім чынам, калі сярэдняя кляса, у адпаведнасьці з лёгікай Маслоў, задавольніла б патрэбы ў хлебе ды відовішчах і пачала разважаць на розныя філязофскія пытаньні, то калі ласка — вадамёты, прафінансаваныя Вамі, ужо тут…

Motorin стварыў ролік пра Менск зь інфармацыйнай падтрымкаю расейскага боку і сур’ёзна мяркуе вывесьці яго ў пяцёрку самых чытаемых допісаў па вэрсіі Яндэксу. Рыхтуецца трылёгія пра Менск.

У Беларусі паступова аднаўляецца традыцыя сьвяткаваць Купальле — на тое сьведчыць вось гэты допіс. Асноўная спрэчка вядзецца не да таго, што гэта за дзіўнае сьвята, а калі яго адзначаць. Нарэшце такія дыскусіі перакінуліся й ў блёгасфэру.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)