Лица

Сэрыйны маньяк Чыкаціла і яго ахвяры ў мастацкай галерэі (фота)

На сваё двухгодзьдзе Галерэя «Ў» напужала гасьцей «казкай» сэрыйнага мастака.

Гэта першая пэрсанальная выстава мастака А.Р.Ч, сучаснага студэнта Акадэміі мастацтваў. Малады творца з маленькага мястэчка ўзяў псэўданім ад ініцыялаў Андрэя Раманавіча Чыкацілы, вядомага сэрыйнага маньяка. Выстава «Як у жахлівай казцы» сабрала карціны з вобразамі савецкіх маньякаў і іх ахвяраў.

«Да гэтага ён працаваў у моргу», — шушукаліся госьці ў натоўпе, азіраючыся і шукаючы вачыма аўтара жахлівай казкі, сюжэты якой запаланілі цнатлівыя белыя сьцены галерэі. Драматызму дадавалі пэрсанажы, што сноўдаліся ля карцін: мярцьвяк, пастарэўшая ашалелая школьніца зь сякерай, сарамлівы дзядзечка ў акулярах, які сам быў падобны да Чыкацілы. Аднак да мікрафону падыйшоў сьціплы малады чалавек у акулярах, белай кашулі і ціхім голасам прамовіў, каб лепей ягоныя працы казалі за яго.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)