Общество

Алесь Кіркевіч, Новы час

«Савецкія людзі усе очэнь харошыя, толькі адно недобра – сала ні кусочка, хлеба ні крошкі»

Гісторыя адной заходнебеларускай сям’і, дэпартаванай на Поўнач у 1940-м.

Ліст Стэфаніды Аляксандраўны Бакач

Хто раскажа праўду пра трагічны лёс нашых землякоў з Заходняй Беларусі, якія сталі ахвярамі дэпартацыяў 1940 года на поўнач СССР, у «лядовае пекла»? Пісьменнікі, рэжысёры, гісторыкі?.. Хай кожны распавядзе сваю гісторыю, чым больш згадак — тым лепей. Мы ж звернемся толькі да аднаго ліста звычайнай малапісьменнай сялянкі з-пад Падароску, датаванага 17 красавіка 1940 года.

Ліст захоўваецца ў прыватным архіве аднаго з гродзенскіх краязнаўцаў. Нават канверту не засталося — адно аркушык паперы, спісаны дробным почыркам на беларуска-польскай трасянцы. Адрасаваны ён землякам і кумам аўтаркі — Сямёну Міхайлавічу Глебіку (у лісце — «кум», «кумок») ды яго жонцы. Імя «кумушкі», на жаль, нам не вядомае.

Звернемся найперш да абставінаў, у якіх ліст быў напісаны. У 1940 годзе былі праведзеныя тры аперацыі па высяленні розных групаў насельніцтва з новадалучаных да СССР тэрыторыяў Заходняй Беларусі ды Украіны: 10 лютага, 13 красавіка ды 29 чэрвеня. Высяленне праходзіла за адзін дзень — «па-стаханаўску».

Пагрузка людзей у чыгуначныя вагоны і сам шлях займалі больш часу: у дарозе эшалоны знаходзіліся каля 2–4 тыдняў, а пасля ахвяраў часцяком чакаў яшчэ пераезд да месцаў рассялення.

За тры этапы дэпартацыяў першай паловы 1940 года было выселена прыкладна 275 тысяч былых польскіх грамадзян.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(17)