Лица
Лявон Вольскі, Радыё Свабода

Саўка і Грышка: «Салавей» (аўдыё)

Гэтым разам Саўка радуецца загаду аб зьніжэньні цаны на паліва, а Грышка ставіцца да гэтай навіны больш скептычна.

АЎДЫЁ

Саўка:

Салаўі пают на дачэ: ціў-ціў-ціў!
Прэзідзент назад нам цэны адкруціў.
Пра атветственнасьць за эта ўсех прэдупрэдзіў.
Я за эта вып’ю свой аперыціў.

Грышка:

Кожны дзень з экрана
Салавей пяе
Песьню, а краіна
Слухае яе.

Саўка:

Салаўі пают у парке: ціў-ціў-ціў!
Хто-та ўжо рашыў, што цэны адпусьціў.
Прэзідзент ня дрэмле – ўсё прэдатвраціў.
І за эта наш яму вечны пазіціў.

Грышка:

Салаўя наслухаўся
Гэтак, Саўка, ты,
Быццам бы нанюхаўся
Нейкай наркаты.

Саўка:

Салаўі пают у скверы: ціў-ціў-ціў!
Прэзідзент інфляцыю ўзяў – і запрэціў.
Пад кантролем весь працэс – Беларусь, цьвіці!
Мы ўжэ сямнаццаць лет на правільнам пуці.

Грышка:

Мы гадамі слухалі
Салаўіны сьпеў,
Толькі кажа нюх мой мне,
Што народ сасьпеў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)