Саўка ды Грышка пра «Рашку, якая адпомсьціла Канадзе»

Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка дзеляцца ўражаньнямі ад выступу камандаў Беларусі і Расеі на хакейным чэмпіянаце ў Чэхіі.

Саўка:

Чэмпіянат хакею

Нядаўна адгрымеў.

Я, хоць і не балею,

Часьцічна пасматрэў

Хакей,

Любімы наш хакей.

Всё проста: уключаеш целівізар,

Закусывай і пей.

Грышка:

А нашыя някепска,

На дзіва, адгулялі.

І аж на сёмым мейсцы

Сябе замацавалі.

Хакей!

Але якая рана!

Калі яны Расеі прадувалі,

Я плакаў ля экрана.

Саўка:

А рускія Канадзе

Прадулі 1:6.

Прадулі 1:6,

Для рускіх эта — жэсьць.

Хакей!

Прадулі 1:6.

Паслушайце, друзья, што будзе дальшэ,

А дальшэ будзет МЕСЬЦЬ!

Грышка:

А помста была страшнай:

Як срэбра ім далі,

Яны адразу ў Рашку

Дадому ўцяклі. Саўка:

Хакей!

Ані падумалі: "Ня нада!

Нам, рускім людзям, не прыстала слушаць

Гімн вражэскай Канады.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)