Политика
Уладзімер Глод, Радыё Свабода

«Санкцыі — гэта эўрадэбілізм»

Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік цяпер ня зможа ўехаць яшчэ ў дзевяць эўрапейскіх краінаў, якія далучыліся да санкцыяў Эўразьвязу супраць беларускага рэжыму.

Гэта — Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісьляндыя (кандыдаты ў ЭЗ); Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Сэрбія (патэнцыяльныя кандыдаты ў ЭЗ); Ліхтэнштэйн і Нарвэгія (удзельнікі Эўрапейскай эканамічнай прасторы).

Камэнтуючы гэтае рашэньне для «Свабоды», спадар Лазавік заявіў:

– Я гэтыя санкцыі ацэньваю як абсалютна непрадуманыя, нерацыянальныя і, самае галоўнае, неабгрунтаваныя. Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі Цэнтравыбаркам і арганізатары выбараў былі ініцыятарамі дэмакратызацыі выбарчага працэсу. Усе кандыдаты ў прэзыдэнты мелі магчымасьць свабодна зьбіраць подпісы, вельмі дэмакратычна прайшлі рэгістрацыя кандыдатаў і агітацыйная кампанія.

І ў падзяку за ўсё гэта — арганізатары выбараў апынуліся ў сьпісе неўязных. Лёгікі ніякай ня бачу. У мяне гэта выклікае зьдзіўленьне, вялікае абурэньне. У свой час у мяне ў парыве эмоцыяў вырвалася слова — эўрадэбілізм. Сёньня я дзьвюма тлустымі рыскамі падкрэсьліваю гэтае выказваньне. Гэта самы сапраўдны дэбілізм чыноўнікаў, якія прымалі такое рашэньне.

У студзені гэтага году Эўразьвяз увёў санкцыі — візавыя забароны і замарожваньне актываў — у дачыненьні да групы службовых асобаў Беларусі, адказных за парушэньне дэмакратычных стандартаў на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня 2010 ды за перасьлед апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)