Самыя важныя людзі

Памяцi Паўла «Волата» i iншых адважных беларусаў.

Павел «Волат»

– Сёння стала вядома, што загінуў Павел «Волат», – пiша журналiст Змiцер Панкавец. – Гэта шосты беларус, які аддаў жыццё ў вайне з расейскім імперыялізмам.

Раней не стала Іллі «Літвіна» Хрэнава, Аляксея «Тура» Скоблі, Змітра «Тэрора» Апанасовіча, Змітра «Ганса» Рубашэўскага, Канстанціна «Фенікса» Дзюбайлы.

Ілля «Літвін» Хрэнаў
Аляксей «Тур» Скобля
Зміцер «Тэрор» Апанасовіч
Зміцер «Ганс» Рубашэўскі
Канстанцін «Фенікс» Дзюбайла з коцікам у торбе

Не перастаю штодня думаць пра кожнага з іх, маладых, дужых, прыгожых. Людзей, якія ахвяравалі ўсім, што ў іх было, дзеля пастаўленай мэты, дзеля сваіх ідэалаў. Як і пра тых некалькі соцень беларусаў, якія застаюцца на вайне. І не даюць імперыі зла перамагчы.

Мне падаецца, што напісаць пра іх проста героі – несумленна і мала. На дадзеным этапе нашай гісторыі – гэта самыя важныя людзі.

І хоць за тры месяцы мы ўжо пачынаем «стамляцца» ад вайны ў навінах, хочам нейкага пазітыву, а не смерцяў і стрэлаў, трэба помніць, што гісторыя робіцца імі. Таму нікога і нічога важней за іх сёння ў нас няма.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(36)