«Самая дрэнная рэч з гэтай краінай у тым, што ўсе баяцца»
Замежныя журналісты, якія працавалі на мінулых выбарах у Беларусі, успамінаюць Плошчу, збітых кандыдатаў і ўласны страх.
Фрэдрык Вадстрэм, карэспандэнт грамадскага радыё Швецыі
– Я быў у Горадні ды Менску цягам выбарчага тыдня і акрамя ўласна дня выбараў бачыў папярэдняе галасаванне. Паўсюль адчуваўся нервовы стан. Дзіўны мікс жадання прадэманстраваць, наколькі дэмакратычнымі былі гэтыя выбары, але ў той жа час ціхая пагроза ў бок апазіцыйных сілаў.
Зранку 19 снежня я пайшоў на ўчастак, дзе галасаваў прэзідэнт Беларусі. Нам, журналістам, давялося пачакаць, пакуль Аляксандр Рыгоравіч з’явіўся разам з сынам Колем. Потым была прэс-канферэнцыя прэзідэнта.
У другой палове дня я схадзіў на ўчастак каля вуліцы Кісялёва і паспрабаваў паразмаўляць са звычайнымі выбаршчыкамі. Я знайшоў жанчыну, якая на шляху да ўчастку сказала, што яшчэ не вырашыла, за каго будзе галасаваць, але думала пра тое, каб абраць аднаго з апазіцыйных кандыдатаў. Калі яна выйшла, то сказала, што прагаласавала за Лукашэнку, бо ён паабяцаў правесці рэформы. Яна адмовілася назваць нават сваё імя і паспяшалася сысці. Дзве маладзейшыя жанчыны, мінаючы мяне, шапнулі: «Самая дрэнная рэч з гэтай краінай у тым, што ўсе баяцца». І яны таксама збеглі.
Працяг артыкулу чытайце тут
Читайте еще
Избранное