Общество
Сяргей Чыгрын, «Новы час»

«Сам Панамарэнка практычна выганяў нас і іншыя беларускія сем’і на Усход»

Жыхары вескі Пасінічы Слонімскага раена Іван і Людміла Літвінюкі шчыра сустрэлі мяне гарачай гарбаткай, цукеркамі і абаранкамі. «Частуйцеся абаранкамі, яны вельмі смачныя, сын з Мінска прывез», — сказала гаспадыня і сардэчна запрасіла за стол.

— Іван Андрэевіч, дык вы родам з Беласточчыны? — пытаюся ўжо ў гаспадара хаты.

— Так. Нарадзіўся я ў 1939 годзе ў Польшчы ў весцы Гарнова Бельск-Падляшскага раена, а пасля вайны, мусіць, гэта быў Сямытыцкі раен. З Гарнова нашу сям’ю эвакуявалі ажно ў Херсонскую вобласць на Украіну.

Агітацыя ехаць на Усход была вельмі актыўная. Мне расказвала маці, што ў нашай хаце нават быў сам Панцеляймон Панамарэнка, які агітаваў выязджаць на Усход, практычна выганяў нас і іншыя беларускія сем’і на Усход.

Працяг размовы чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)