Саладуха сказаў, што ў байцы з Пагоняю паедзе ў Сочы

Тэлеканал belsat.eu падараваў Аляксандру Саладуху байку з гербам Пагоня пасля таго, як спявак сказаў, што не носіць рэчы з беларускай сімволікай, бо іх у яго няма.

Аляксандр Антонавіч сустрэў журналістаў у Менску ў той самай куртцы з расейскім гербам, якая выклікала дыскусію ў сацыяльных сетках.

– Я не разумею, чаму?, – усміхаецца спявак.

Наш падарунак – байка з Пагоняй яму спадабаўся, але апрануць яе адразу спявак адмовіўся. Па-першае, на вуліцы халодна і здымаць цёплую куртку яму не хацелася.

– Ну і я спачатку памераю ўдома, перад люстэркам, – сказаў ён.

Усміхаючыся, распавёў журналістам, што 16 лістапада збярэ КЗ Менск. А потым – выступы ў Санкт-Пецярбургу і Сочы. Паабяцаў, што ў Сочы паедзе з байкай з Пагоняй і апране яе на рэпетыцыю.

– На канцэрт не, для канцэрту – касцюмы, – сказаў Аляксандр Саладуха.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)