Сафія Вергара

Да таго, як стаць знакамітай мадэллю і актрысай, Сафія Вергара паспела выйсці замуж, нарадзіць сына і развесціся. Сваю праграму-мінінум калумбійская прыгажуня выканала яшчэ да 19 год, і таму з чыстым сумленнем прынялася за кар’еру. У 20 Сафія ўжо ўпрыгожвала самыя папулярныя часопісы, і паралельна вучылася на стаматолага. Шкада, што пацыенты зубных клінік так і не дачакаюцца такога прыгожага ўрача — пасля здымкаў для Maxim Сафія пераключылася на іншыя органы.

З’яўляючыся натуральнай бландзінкай, прыгажуня часцяком фарбуе валасы ў цёмны колер, бо ў кіно ёй даводзіцца іграць пераважна лацінаамерыканак. Аднак і брунеткай і са светлымі валасамі Вергара нязменна трапляе ў хіт-парады самых сэксуальных жанчын свету.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)