«Рыхтуецца новы набор палітвязьняў»

Палітоляг Юры Чавусаў сказаў Радыё Свабода, што ўлады Беларусі спрабуюць «купіць у Захаду паблажлівае стаўленьне да вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

«За кратамі застаюцца графіцісты, і выглядае, што яны атрымаюць рэальныя тэрміны. Сытуацыя нагадвае 2010 год, калі выпусьцілі топ-асобаў кшталту Аляксандра Казуліна і набралі анархістаў, таго ж Аліневіча.

Ціск на беларускі рэжым ня трэба спыняць. Бо рыхтуецца новы набор палітвязьняў. Апошнім часам унутраны ціск на рэжым быў аслаблены, з чаго вынікае, што вызваленьне зьвязана з замежным гандлем з Захадам. Лукашэнка вельмі добра выбраў момант, калі вырашаецца стаўленьне да выбарчай кампаніі. Улады спрабуюць купіць у Захаду калі не прызнаньне выбараў, то паблажлівае стаўленьне да іх вынікаў».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)