Рыгор Барадулін: «Узятыя на сьмерць павінны жыць…» (прэзентацыя верша)

Дзядзька Рыгор прачытаў гэты верш па тэлефоне заўчора. На маю радасьць, Барадулін падараваў ад рукі перапісаны варыянт і начытаў на мікрафон.

* * *

Ратуй узятых на сьмерць, і няўжо адрачэшся ад вырачаных на згубу?

Прыпавесьці Саламона 24:11

Узятыя на сьмерць павінны жыць.
Яны прыйшлі ў жыцьцё,
Каб цемра зьнікла.
Каб д’яблавы ашчэраныя іклы,
За ганьбу помсьцячы,
Ушчэнт скрышыць.
Дай моцы духу
Ратнікам сьвятла.
Рашучыя ня могуць быць рабамі.
Хай здрайцы ў дол пакоры
Б’юць ілбамі,
Трывацьме непахіснасьці скала.

Не памірае праведная кроў,
Яна ў вяках
Ня ведае сутрыму.
Злу непадлеглую сваю Радзіму
Сьвітальна
Бачаць вочы ваяроў!..

2.І.ІІ Рыгор Барадулін

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(2)