Рыгор Барадулін трапіў у бальніцу

Пісьменнік страціў прытомнасць і пабіў галаву.

Як паведаміла спадарыня Валянціна Барадуліна, жонка Народнага паэта, увечары 27 жніўся Рыгор Іванавіч страціў прытомнасць і ўпаў у сваёй кватэры. "Хуткая" адвезла 78-гадовага паэта ў Лечкамісію, дзе яму зрабілі рэнтген (ён, упаўшы, пабіў галаву) і кардыяграму (скардзіўся на боль у грудзях). Бліжэйшыя дні Рыгор Барадулін прабудзе ў бальніцы.

Мы жадаем Народнаму паэту хутчэй адужаць!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)