Ры Расмусэн

Дацкую топ-мадэль Ры Расмусэн у кіно прывяла яе сяброўка — таксама мадэль Рэбэка Рамэйн Стамас. Эратычная сцэна з удзелам гэтых дзвюх прыгажунь у фільме “Ракавая жанчына” настолькі спадабалася гледачам, што сюжэт самой кінакарціны цяпер ужо мала хто прыгадае. І толькі знакаміты рэжысёр Люк Бесон змог разгледзець тады ў гэтай сексуальнай амазонцы анёла — менавіта такую ролю ён адвёў Ры Расмусэн у сваім новым фільме “Анёл-А”. Дарэчы, актрыса ўжо паспела паспрабаваць сябе ў якасці рэжысёра: адзін з яе фільмаў быў нават адабраны для Канскага кінафестываля.

Пакуль 28-гадовая Ры Расмусэн не спяшаецца звязваць сябе семейнымі путамі, хоць і ходзяць чуткі пра яе бурны раман са старэйшым за яе на 19 год Люкам Бесонам. А не так даўно актрыса прызналася ў адным з інтэрв’ю, што з’яўляецца бісэксуалкай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(1)