Политика

Рух «За Свабоду» ініцыюе правядзенне Маршу Незалежнасці

У сёлетнім пасланні кіраўніка Беларусі парламенту і беларускаму народу шмат было сказана пра незалежнасць і пагрозы для яе.

«Мы лічым, што адна з пагрозаў палягае ў расколатасці беларускага грамадства. Супрацьстаяць знешнім рызыкам без шырокай падтрымкі народу немагчыма. Гарантам абароны і ўмацавання незалежнасці ёсць не адна кіруючая асоба, а ўсе беларусы!» – паведамляе прэс-служба Руху «За Свабоду».

Мэта Маршу Незалежнасці – публічнае выказванне падтрымкі ідэі мацаванння незалежнасці Беларусі, а таксама канстытуцыйнага палажэння пра нейтралітэт.

Шэсце запланавана ад пляцоўкі каля Нацыянальнай бібліятэкі па праезнай частцы праспекту Незалежнасці да плошчы Незалежнасці з далейшым правядзеннем там мітынгу. Меркаваная дата акцыі – 14 траўня

– Гэта той дзень, калі раскол у беларускім грамадстве паглыбіў рэферэндум па змене дзяржаўнай сімволікі. На Марш Незалежнасці мы заклікаем браць перадусім бел-чырвона-белыя сцягі! Бо яны –галоўны сімвал нашай незалежнасці і дзяржаўнасці. Калі ёсць патрыёты Беларусі, які атаясамліваюць незалежнасць з сённяшняй дзяржаўнай сімволікай, мы запрашаем іх далучыцца. Беларусь у нас адна!, – кажа намеснік старшыні Руху Алесь Лагвінец.

Рух “За Свабоду” запрашае далучыцца да арганізацыі Маршу Незалежнасці ўсе незалежніцкія сілы краіны. Заяўка на правядзенне шэсця і мітынгу будзе пададзена на гэтым тыдні.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)