Общество

Родныя загінулага салдата Басцюка асабіста расказвалі міністру абароны пра сытуацыю ў частках

За чатыры месяцы да гібелі Аляксандра Коржыча.

Сям’я загінулага ў сакавіку Арцёма Басьцюка была на прыёме ў Міністэрстве абароны за чатыры месяцы да гібелі Аляксандра Коржыча. Як паведаміла Радыё Свабода Таццяна Басцюк, яна разам з мужам была на прыёме ў Мінабароны ў траўні:

— Мы былі там разам з мужам. Расказалі пра ўсё, што ведалі ад сына. Пра тое, як спрабавалі размаўляць з камандзірам часткі. На сустрэчы прысутнічаў асабіста міністар абароны, яго намеснікі. Чалавек 15 там было. Сакратары ўсе нашы словы запісвалі. Міністар абароны нам паабяцаў ва ўсім разабрацца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)