RoboГОП тэсціць «удасканалены» байнэт

Багатая беларуская зямелька разумнымі людзьмі, якіх хлебам не кармі, а дай што-небудзь парэгуляваць. Адны хочуць дзетак малых не пускаць на двор па начах, другія хочуць забараніць купляць прыўкрасныя алкагольныя напоі пасля заходу сонца. Ну, а цяпер справа дайшла і да Інтэрнэту. Відаць, кагосьці на форуме якім абазвалі непрыгожа...

RoboГОП, канечне, у саюзе пісьменнікаў не членствуе і сваёй царквы не мае, аднак парэгулявяць Інтэрнэт вырашыў і ён. І як у ваду глядзеў - гэтае рэгулятарства вылілася ва ўказ самі-ведаеце-каго. Так што з 1 ліпеня нават каменціць фотачкі фкантакце будзе небяспечна — а лепей наогул закапаць на клумбе свой мадэм, паролі ад ЖЖ і твітэра напісаць на паперцы і з'есці, а за курсачамі і рэфератамі хадзіць толькі ў Нацыянальны алмаз Беларусі.

Як сказаў адзін шырокавядомы ў вузкіх колах чалавек — "Працаваць і жыць па-старому нельга". Таму RoboГОП вырашыў паспрабаваць на практыцы новы беларускі сучасны Інтэрнэт. Як у яго атрымалася, глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)