Рэпліка дня. Як на БТ падставілі Лукашэнку
Праўласны палітолаг нечакана прагаварыўся падчас эфіру. На гэта звярнуў увагу журналіст Радыё Свабода Дзмітры Гурневіч.
— Гэта проста чароўна. Выкладчык БДУ, палітолаг і ажно цэлы кандыдат гістарычных навук Вадзім Ялфімаў у эфіры БТ не пакінуў сухой ніткі на польскіх выбарах, назваўшы яўку «дутай». Ён так і сказаў: «у нармальных дэмакратычных краінах яўка боўтаецца ў межах 50%, калі вышэй, то гэта заўсёды фальсіфікат», — піша Гурневіч.
Журналіст нагадвае, што на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 2001 году яўка, паводле ЦВК, склала 85%, у 2006 — 92%, у 2010 — 90%, 2015 — 87%, 2020 — 84%. Афіцыйная яўка на рэфэрэндуме 2004 году, які даў Лукашэнку магчымасць неабмежаванага вылучэння на выбарах, таксама склала 90%.
— Тым самым у эфіры БТ назвалі дутымі ўсе выбары ў гісторыі незалежнай Беларусі. Але наўрад ці яны самі ўловяць сваю смешнасць, — адзначае Гурневіч.
Нагадаем, парламенцкія выбары ў Польшчы адбыліся 15 кастрычніка. Яўка на іх, паводле афіцыйнай інфармацыі, склала 74,38%. Па выніках выбараў, апазіцыйныя сілы атрымалі магчымасць сфарміраваць большасць і абраць кіраўніка ўрада. Фаварытам на гэтую пасаду лічыцца лідар «Грамадзянскай платформы» Дональд Туск.
Адзначым, што пралукашэнкаўскі палітолаг Вадзім Ялфімаў ужо не першы раз крытыкуе Польшчу, абвінавачваючы яе ў несамастойнасці і адсутнасці суверэнітуэту.
— Полякам 30 лет промывали мозги, стирали у них историческую память, раздували в них непомерные амбиции, — адзначаў Ялфімаў у інтэрв’ю БЕЛТА. — Поэтому если речь идет о парламентских выборах в Польше, это вопрос отсутствия выбора. Сейчас в Польше сформировалась проамериканская элита. И эта позиция привела поляков к закономерному результату: они полностью лишились какой-либо политической самостоятельности и государственного суверенитета.
Ён таксама заявіў, што «власть в Варшаве захватили американские иноагенты».
— Они ведут Польшу к очередному краху. Все эти агрессивные лозунги доводят широкие массы польского населения до истерии. Польша фактически находится на грани войны. Единственное, что их останавливает — это жесткая позиция Беларуси и России, — выдаў базу ў інтэрв’ю прапагандыст.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное