Общество
Eolonir

Рэпартажы блёгераў з акцыі пратэста супраць адмены ільготаў

Нядзельная акцыя студэнтаў супраць адмены ільготаў набыла вялікі розгалас у блёгах. А некаторыя са зьмешчаных у Сеціве аматарскіх фотарэпартажаў не саступалі тым, што прапанавалі СМІ.


Ant1killer разьмясціў фотарэпартаж з акцыі студэнтаў супраць касаваньня ільготаў – ля 20 фотак. Вялікі дзякуй таксама блёгеру meramo, які выклаў свае ўражаньні з таго шляху ў сваім звычайным падсцёбным стылю. Таксама цікавы фотарэпартаж зьмясціў у сваім блёге veselovsky: фотка дзе шасьцёра сьпецназаўцаў цягнуць аднаго ўдзельніка акцыі проста феерычная. Ну й як абышлося б без некага, хто не апісаў бы па пунктах, чаму акцыя правалілася.

Цікава, што Ant1killer перадаваў навіны ў рэжыме рэальнага часу на свой блёг, калі большасьць медыяў абмежавалася караценькім абзацам што да затрыманьняў. Таму аператыўнасьць, якую праявілі блёгеры вартая асаблівай павагі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)