Рэгіянальныя газеты «Копейка» і «Интекс-пресс плюс» атрымалі папярэджанні Мінінфармацыі за змену мовы

Прэтэнзіі Мінінфармацыі да «Копейки» выклікала тое, што заснавальнік — прыватнае інфармацыйна-рэкламнае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр Рунь» — не паведаміў пра змену моваў газет з рускай і беларускай на рускую, а таксама пра змену кантактнага тэлефона. На гэтай падставе міністэрства папярэдзіла аб недапушчальнасці парушэння закону «Аб СМІ».

— Не першы раз Мінінфармацыі выносіць папярэджанні за выкарыстанне моваў выдання. Нам падаецца даволі дзіўным такое жорсткае рэгуляванне ў пытанні выкарыстання дзвюх дзяржаўных моваў. Незразумела, каму якія страты мы такім чынам нанеслі, у чым «злачынства»? «Капейка» — рэкламнае выданне, і на якой мове даваць інфармацыю, вырашае, канечне, рэкламадаўца», — пракаментавалі сітуацыю службе маніторынгу «БАЖ» у рэдакцыі выдання.

Яшчэ адно папярэджанне за парушэнне гэтага ж артыкулу атрымаў заснавальнік газет «Интекс-пресс плюс». Мінінфармацыі ў лісце заўважае, што ён не паведаміў пра змену адрасу рэдакцыі «Интекс-пресс плюс», моваў з рускай і беларускай на рускую, а таксама пра змену кантактнага тэлефона. Заснавальніку — ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» – прадпісана ліквідаваць парушэнні ў дзесяцідзённы тэрмін і паведаміць пра гэта Міністэрству інфармацыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)