Разьвітаньне з народным артыстам Валерыем Раеўскім адбудзецца 22 лістапада

Разьвітаньне з народным артыстам Беларусі, рэжысёрам-пастаноўшчыкам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Валерыем Раеўскім адбудзецца ў аўторак 22 лістапада. У прыёмнай дырэкцыі тэатру паведамілі, што разьвітаньне заплянаванае з 11 да 13 гадзінаў. Аднак пакуль невядомае места, дзе адбудзецца імпрэза.

Валеры Раеўскі памёр 19 лістапада.

Раеўскі працаваў у Купалаўскім тэатры ад 1967 году. Ён паставіў больш за 35 спэктакляў па беларускай і замежнай драматургіі.

Сярод іх “Што той салдат, што гэты” па Брэхту, “Бура” Шэксьпіра, “Рэвізор” Гогаля, “ Тры сястры” Чэхава, “Запіскі з падпольля” Дастаеўскага, “Лес” Астроўскага.

Спэктаклі паводле твораў беларускіх драматургаў: “Трыбунал” і “Пагарэльцы” Андрэя Макаёнка, “Брама неўмяручасьці” Кандрата Крапівы, “Апошні шанец” Васіля Быкава, “Чалавек зь легенды” Яўгена Шабана, “Парог”, “Радавыя”, “Апошні журавель” Аляксея Дударава, “Мудрамер” Міколы Матукоўскага.

У 1976 годзе Раеўскаму было прысвоена ганаровае званьне “Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР”, а ў 1998 годзе званьне “Народны артыст Рэспублікі Беларусь”. У 2004 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны.

Валеры Раеўскі зьўяляўся прафэсарам Беларускай акадэміі мастацтваў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)