Общество

Кирилл Иванов

Разговорчики в сети: «Если бастующие не вступят в переговоры с Лукашенко, у них будет шанс победить»

Собрали реакцию на события понедельника, 26 октября.

26 октября в Беларуси проходят акции протеста и забастовки на предприятиях. «Салідарнасць» предлагает краткий обзор реакций на происходящее в стране на следующий день после истечения ультиматума Светланы Тихановской властям.

Если бастующие не вступят в переговоры с Александром Лукашенко, у них будет шанс победить, убежден журналист и экс-депутат Верховного Совета Сергей Наумчик: «У красавіку 1991 году, калі распачаўся ўсебаларускі страйк і на другі дзень на першае месца выйшлі палітычны патрабаваньні (адстаўка пракамуністычнага Вярхоўнага Савета), страйкоўцы мелі неблагія шанцы дамагчыся сваіх мэтаў. Гэта стала зразумела, калі рабочыя Воршы селі на рэйкі, і рух па найважнейшых чыгуначных магістралях эўрапейскай часткі СССР спыніўся.

У тыя дні адна частка стайкаму выступала за страйк да поўнай перамогі, іншая — за перамогу праз спалучэньне страйку і перамовы з уладамі.

Уцягнуць рабочых у дыскусіі і перамовы, як потым выявілася, было галоўнай мэтай кіраўніцтва ЦК КПБ. У выніку, былі паднятыя заробкі і зьніжаныя цэны, ніводнага палітычнага патрабаваньня задаволена не было, а праз нейкі час цэны ўзьнялі яшчэ болей.

Падобна, што такая ж тактыка абраная ўладамі і цяпер. На прадпрыемствы ўжо пайшлі прадстаўнікі адміністрацыі і штатныя «ідэолягі». Ня выключана, што ў перамовы ўступіць і сам Лукашэнка.

Посьпех цяперашніх страйкоўцаў будзе залежыць ня столькі ад маштабу страйку, колькі ад таго, ці ўдасца страйкоўцам не паддавацца на ўгаворы і перамовы да выкананьня галоўнага патрабаваньня — адстаўкі Лукашэнкі».

Журналист Виталий Цыганков – об осознанности действий силовиков во время жестоких разгонов протестов: «Усё яны ведаюць. Яны штодня пераконваюцца, што пераважная большасьць беларусаў супраць улады і адпаведна супраць іх, якія крывавым чынам гэтую ўладу абараняюць.

(…) Яны бачаць, што ўсе вакол ненавідзяць уладу і іх. Для гэтага нават ня трэба чытаць незалежныя сайты ці тэлеграім-каналы.

І ўсё роўна яны робяць сваё. Ведаеце, ёсьць людзі, якія ідэйна перакананы, што дыктатура лепш за дэмакратыю. Не таму, што яны нешта ня ведаюць пра дэмакратыю альбо ім «не распавялі ўсю праўду».

Проста дыктатура ім лепш падыходзіць да іхняга ментальнага, псіхалагічнага стану, альбо проста таму, што ім пры ёй добра жывецца. Ёсьць людзі, якія лічаць, што дзеля інтарэсаў дзяржавы правамі і нават жыцьцём чалавека можна ахвяраваць.

І так яны думаюць не таму, што ў дзяцінстве не чыталі правільных кнігаў. А таму, што абстрактны чалавек ад іх далёка, а дзяржава блізка, дае заробак.

Амапавец, якія пытаецца ў затрыманага «колькі табе заплацілі?» – хоча ў такое верыць, бо гэта дае апраўданьне і сэнс ягоным дзеяньням. Ясна, што за гэтыя месяцы ён даўно зразумеў, што ніхто нікому не плаціць, – але прызнаваць гэтую рэальнасьць ён ня будзе, бо тады губляецца увесь «высокі», «патрыятычны» сэнс ягоных дзеяньняў. І ён ужо здагадваецца, што выступае супраць усяго народу, але ён яшчэ ня ведае, як прыняць гэтую рэальнасьць і што з ёй рабіць».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(51)