«Разговор вассала с хозяином»

Байнет и Рунет – о встрече, за которой следил весь мир.

Фото Kevin Lamarque/Reuters

Валерий Карбалевич, политолог: «Беларуская тэма на саміце ў Жэнэве: залішнія надзеі адных і марныя перасьцярогі другіх»

– Напярэдадні жэнэўскага саміту ў мэдыя было шмат развагаў пра тое, што Байдэн з Пуціным могуць дамовіцца, заключыць гістарычную ўгоду, ажыцьцявіць геапалітычны разьмен, часткай якога стане Беларусь. Аднак, мяркую, гэта аказалася немагчымым. На тое шмат прычынаў.

У некаторых мэдыя былі нават спробы акрэсьліць асноўныя парамэтры геапалітычнага разьмену паміж Вашынгтонам і Масквой. Маўляў, ЗША ня будуць пярэчыць кантролю Расеі над Беларусьсю (бо перашкодзіць гэтаму ў Вашынгтона амаль няма магчымасьцяў) пры ўмове, што Пуцін вырашыць «праблему Лукашэнкі». Узамен Расея «дазваляе» дрэйф Украіны ў заходнім кірунку.

Гіпотэза прыгожая, але, на маю думку, даволі абстрактная і маларэальная. І на тое існуе шмат прычын.

  1. Найперш таму, што падчас адносна кароткіх перамоваў бакам трэба было абмеркаваць шмат пытаньняў. Прычым ня толькі праблем двухбаковых адносін, але і крызісных ачагоў у розных рэгіёнах сьвету. Беларускае пытаньне — толькі адно з шэрагу. Проста магло не хапіць часу, каб дэталёва яго абмеркаваць.
  2. Хоць беларускі афіцыёз спрабуе пераканаць, што менавіта Злучаныя Штаты арганізавалі тут «каляровую рэвалюцыю», насамрэч Беларусь — зусім не прыярытэт у замежнай палітыцы ЗША. Яна не стварае непасрэдных праблем амэрыканскім інтарэсам, каб аддаваць ёй надта шмат увагі.
  3. Вельмі важны чыньнік расейска-амэрыканскіх адносін — гэта адсутнасьць даверу. Любая ўгода, дамоўленасьць грунтуецца на тым, што бакі будуць выконваць яе. Нічога падобнага цяпер няма. Ступень канфрантацыі сёньня паміж імі такая вялікая, што адбываецца эскаляцыя супрацьстаяньня. ЗША ўводзяць усё новыя санкцыі супраць Масквы. Адзінае, пра што маглі дамовіцца прэзыдэнты, — гэта пра рамкі, у межах якіх павінен праходзіць канфлікт, пра «чырвоныя лініі», якія нельга пераступаць.
  4. Пазыцыя Расеі грунтуецца на тым, што постсавецкая прастора — гэта расейская сфэра ўплыву, у якую ЗША не павінны ўлазіць, а ўжо Беларусь для Крамля — асаблівая дзялянка, таму Пуцін так рашуча абараняе Лукашэнку. Для Пуціна непрымальная сытуацыя, калі аўтарытарны лідэр сыходзіць пад ціскам народнага пратэсту. Бо ён прымярае падобную сытуацыю на сябе.
  5. ЗША ў прынцыпе не прымаюць канцэпт «сфэры ўплыву». Пуцін пасьля Крыму настойліва прапаноўваў Вашынгтону аднавіць Ялцінска-Потсдамскую сыстэму, паводле якой вялікія краіны пасьля другой сусьветнай вайны дзялілі сьвет на такія сфэры кантролю. Але цяпер Злучаныя Штаты лічаць, што гэтая канцэпцыя састарэла, не адпавядае новай рэальнасьці, нават невялікія краіны імкнуцца мець сваю суб’ектнасьць і маюць на гэта права.

Таму Вашынгтон супраць таго, каб пагадзіцца перадаць Беларусь у расейскую сфэру ўплыву. Невыпадкова афіцыйныя амэрыканскія асобы настойліва падкрэсьліваюць, што выступаюць за ўмацаваньне сувэрэнітэту Беларусі.

  1. А ці здольны быў бы Пуцін у прынцыпе вырашыць «беларускае пытаньне», нават калі б ён пра гэта дамовіўся з Байдэнам? Той кароткі пэрыяд (жнівень-верасень 2020 г.), калі расейскі прэзыдэнт сапраўды мог паспрыяць сыходу Лукашэнкі, даўно прайшоў. Тое, што Пуціну нібыта дастаткова захацець, і ён скіне Лукашэнку, — гэта міт, які распаўсюджваецца расейскімі экспэртамі.

Насамрэч крамлёўскі кіраўнік ня змог абараніць газпромаўскі банк на тэрыторыі Беларусі ад рэйдэрскага захопу, ня мог дамагчыся вызваленьня вагнэраўцаў, пакуль не зьмянілася сытуацыя. Цяпер ня можа выдрапаць зь беларускай турмы расейскую грамадзянку Соф’ю Сапегу, затрыманую разам з Раманам Пратасевічам.

Адзінае, што магло адбыцца па беларускім кейсе падчас саміту ў Жэнэве, — гэта абмен думкамі, пазыцыямі, магчыма, перасьцярогамі. Таму, мяркую, вялікія надзеі адных, як і вялікія перасьцярогі другіх, — дарэмныя.

Александр Класковский, политический обозреватель: «Неясно, насколько детально его обсуждали и удалось ли нащупать точки соприкосновения»

— Байден, как и было обещано, поднял тему Беларуси на переговорах с Путиным 16 июня в Женеве. Но наверняка этот вопрос был далеко не главным.

Неясно, насколько детально его обсуждали и удалось ли нащупать точки соприкосновения. Так повлияет ли эта встреча на разрешение белорусского кризиса, и если повлияет, то как?

Перед саммитом ряд обозревателей предполагал, что Беларусь может стать частью некоей пакетной сделки геополитического характера между Москвой и Вашингтоном.

Постфактум среди независимых белорусских аналитиков преобладает скепсис насчет того, что Россия и США найдут общий язык в белорусском вопросе.

Основные аргументы таковы: во-первых, между этими большими игроками слишком велико недоверие, а во-вторых, у Кремля нет таких уж сильных резонов менять Лукашенко как можно быстрее.

Действительно, хотя он — сложный, упрямый и хитрый переговорщик, но более привязанной к Москве и более антизападной фигуры Путину, пожалуй, не найти.

При этом убрать Лукашенко, если он этого активно не хочет, при всей силе Кремля не так-то просто.

Так зачем усложнять себе жизнь, если нынешняя беспрецедентная изоляция и так неумолимо ослабляет позиции белорусского вождя в его перманентном торге с Москвой?

Та может не пороть горячку, не рисковать, затевая некие авантюры, а добиваться своего понемногу, но методично в рамках старой игры в братскую интеграцию.

Другое дело, что Запад тоже методично повышает для российского руководства цену поддержки токсичного союзника — и экономическую, и политическую.

Так что в Кремле как минимум думают над разными сценариями в отношении Беларуси. И в этом плане Лукашенко вряд ли может чувствовать себя комфортно.

Но тем сторонникам перемен в Беларуси, которые с внутренним трепетом надеются, что дорогу к этим переменам расчистит Кремль, лучше не витать в облаках.

Москва если и возьмется за расчистку белорусских авгиевых конюшен, то только для продвижения своих великодержавных интересов.

Пока же можно предположить, что Путин и его окружение не намерены форсировать смену руководства Беларуси.

И уж наверняка они не станут подыгрывать в этом деле тем, кого считают деструктивной оппозицией, наймитами Запада.

Сяргей Навумчык, аглядальнiк: Мова дыпляматыi Байдэна

— Цягам двух дзесяцігодзьдзяў Байдэн быў кіраўніком (намесьнікам старшыні і старшынём) сэнацкай камісіі па міжнародных справах, і мовай дыпляматыі (сказаўшы нешта, не сказаць нічога) авалодаў віртуозна. У гэтым нам зь Зянонам Пазьняком давялося пераканацца, калі мы наведалі ягоны офіс у Вашынгтоне ў ліпені 96-га.

Словы Байдэна ўспрыманьне Пуціным тэмы Беларусі (а фактычна, Лукашэнкі) — «ён ня стаў не пагаджацца са мной, але па-іншаму бачыць, што з гэтым рабіць»; у іншых вэрсіях перакладу было — «ня ведае, што з гэтым рабіць» — па спэктру трактовак падобныя на адказ на пытаньне журналіста, ці лічыць ён Пуціна забойцам.

Вэрсіі можна будаваць самыя розныя: ад таго, што Крэмль згодны вырашаць праблему Лукашэнкі разам зь Белым домам — да клясычнага «Так, гэта сукін сын, але гэта наш сукін сын».

Я ўсё ж схільны да апошняга варыянту.

Што бясспрэчна — Менск не на першым месцы ў прыярытэтах Вашынгтона. Беларусь ня Сірыя, дзе ідзе вайна, і не Ўкраіна, частка тэрыторыі якой анэксаваная.

Але радаваць Лукашэнку, які вярнуў сябе сумнеўны тытул «апошняга дыктатара Эўропы», гэта не павінна: ягоны лёс (палітычны, і ня толькі) можа зрабіцца разьменнай манэтай паміж Вашынгтонам і Масквой у любы момант.

Кремлевский мамковед: «Для Байдена саммит – рутина»

— Двусторонняя встреча Байдена и Путина завершилась раньше ожидаемого и явно не в пользу российского лидера. В политическом смысле возможности Путина были сужены до минимума: до Женевы глава США встретился с лидерами Европы, договорившись об общем антипутинском фронте, сорвалась возможность продемонстрировать архетипичную эстетику «сильного мужика» и маскулинности при помощи кортежа, опоздания и совместной пресс-конференции.

Общее впечатление от саммита скорее негативное, позиционирование Путина выглядит бледным, диалог двух президентов перешел в неожиданный для всех формат – разговор вассала с хозяином, отмечают эксперты.

Если для Байдена саммит – рутина, чтобы разобраться с Москвой и сосредоточиться на других ключевых треках, то для Кремля – это шанс, который появляется раз в несколько лет. И эту партию внешпол с треском проиграл: подписано всего одно соглашение c абстрактными положениями.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.5 (оценок:54)