Общество
Сяргей Чыгрын, «Новы час»

Разбураная Сасноўка

Вёска Сасноўка знаходзіцца ў 35 кіламетрах ад Слоніма. Яна даволі вялікая, але — неперспектыўная, як сказалі вяскоўцы.

Яшчэ нядаўна Сасноўка была цэнтрам саўгаса “Сасноўка, цэнтральнай сядзібай РУСП “Сасноўка. Цяпер яна амаль апусцела.

Некалькі гадоў таму вёску і ўсё сельскагаспадарчае прадпрыемства далучылі да раённага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новадзевяткавічы. “Стратную гаспадарку далучылі да яшчэ больш стратнага прадпрыемства, — кажуць вяскоўцы. Пасля гэтага далучэння, Сасноўка засталася ўбаку ад клапатлівага сельскага жыцця. Два гады таму закрылі школу, дзіцячы садок, апусцела калгасная кантора, у многіх двухпавярховых дамах ніхто не жыве, будынкі стаяць без людзей.

Працяг фотарэпартажу глядзіце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)