Раўкоў патлумачыў, чаму 100-годдзе беларускага войска адзначаецца 23 лютага

Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў паспрабаваў патлумачыць, якое дачыненне да беларускага войска мае дата 23 лютага.

Сваю аргументацыю ён прывёў на пытанне карэспандэнта «Нашай Нівы» ў рамках прэс-канферэнцыі да «стагоддзя беларускага войска».

— Чаму ў нашай краіне, якая мае шматвекавую гісторыю, стогадовы юбілей войска адзначаецца менавіта ў 2018 годзе? Гэта заканамерна: наш народ беражэ гісторыю. І самыя яскравыя падзеі прыпадаюць менавіта на ХХ стагоддзе.

Рэспубліка Беларусь стала пераемніцай найлепшага, што было ў Саюзе. Была і застаецца дата 23 лютага — дата нараджэння Чырвонай арміі. Арміі, якая стала галоўным фактарам захавання беларускага народа ў тых умовах.

Таксама [Чырвоная армія] забяспечыла ўз'яднанне вялікага беларускага народа ў 1939 годзе.

З 23 лютага звязана дата стварэння арміі, якая выратавала чалавецтва ад фашызму. Савецкая армія была галоўным аргументам, які зрабіў ірацыянальным вялікую вайну [замест «халоднай»], — сказаў міністр. — Беларускае войска — пераемнік усяго найлепшага, што было ў савецкім войску. Мы верныя традыцыям.

Что же мы празднуем 23 февраля?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)