Политика

«Распараджэньне Пуціна пра авіабазу — чарнавік»

Палітоляг Дзяніс Мельянцоў у размове з Радыё Свабода зьвярнуў увагу, што выдадзенае Пуціным распараджэньне зусім не зьяўляецца падпісанай дамовай аб авіябазе.

Гэта толькі даручэньне працягваць працу, прэзыдэнт Расеі даручае міністэрству абароны Расеі правесьці з удзелам расейскага МЗС перамовы зь беларускім бокам.

– Дакумэнт ня ўтрымлівае канкрэтных дэталяў авіяцыйнай базы, якую расейскі бок прапаноўвае стварыць на тэрыторыі Беларусі. Там няма ані колькасьці кантынгенту, ані месца дысьлякацыі — можна сказаць, гэта чарнавік. Той факт, што расейскі бок выкінуў яго ў публічную прастору, — гэта сьведчыць, што няма кансэнсусу паміж Менскам і Масквой. І гэта можна лічыць сродкам ціску — калі да канца ня ўзгоднены дакумэнт укідваецца ў публічную прастору, для грамадзкасьці. Гэта нібы дэманстрацыя — вось пазыцыя расейскага боку, неяк рэагуйце на гэта.

Распараджэньне Пуціна якраз сьведчыць, што перамоўны працэс ня скончаны, ён будзе працягвацца. Прадметам далейшых перамоваў зьяўляецца і колькасны склад гэтай авіябазы — бо дасюль невядома, ці гэта будзе полк, ці іншы кантынгент, колькі яго будзе абслугоўваць людзей.

Відавочна, што ў інтарэсах Беларусі як мага далей зацягваць гэты працэс, бо стварэньне такой базы супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі і таму палітычнаму кантэксту, які склаўся ва ўмовах украінскага крызісу, – сказаў Мельянцоў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)