Общество

Распачата кампанія па збору сродкаў на аплату штрафаў графіцістаў

Фігуранты справы звярнуліся па дапамогу да «Арт Сядзібы».

Фігурнаты справы графіцістаў звярнуліся да грамадскай ініцыятывы «Арт-сядзіба» з просьбай дапамагчы арганізаваць збор сродкаў на аплату штрафаў.

Нагадаем, што фігуранты «справы графіцістаў» судом Фрунзенскага раёна Мінска былі пакараныя штрафамі: Вячаслаў Касінераў — на 30, Максім Пякарскі — на 40, Вадзім Жаромскі — на 50 базавых велічынь.

Маладых людзей прызналі вінаватымі толькі ў пашкоджаньні маёмасьці, злоснага хуліганства ў іх дзеяннях не выяўлена.

Вердыкт суда абвясціла суддзя Ала Скуратовіч.

«Арт-сядзіба» адгукнулася на просьбу і прапанавал некалькі спосабаў дапамогі:

1. Набыць цішотку з малюнкам «Беларусь мае быць беларускай». Аўтарам прынта з’яўляецца Максім Пякарскі. На малюнку за перакрэсленым сярпом і молатам — крыжы Курапатаў, а за перакрэсленай свастыкай — званы Хатыні.

Кошт цішоткі будзе 300 000 рублёў, увесь прыбытак пойдзе на аплату штрафаў, падкрэсліваецца на сайце ініцыятывы.

Каб замовіць цішотку, трэба:

— выбраць патрэбны мужчынскі ці жаночы памер у табліцы тут,

— даслаць заяўку з пазнакай «Беларусь мае быць беларускай» на e-mail: artsiadziba@gmail.com (у заяўцы напішыце імя і прозвішча, тэлефон, мужчынскі ці жаночы памер, колькасць, а для адпраўкі поштаю накладзеным плацяжом — паштовы адрас).

2. Ахвяраваць грошы:

— зрабіць дабрачынны ўнёсак на рахунак «Арт Сядзібы» ў любым банку Беларусі, бланк з рэквізітамі тут;

— перадаць грошы праз офіс «Арт Сядзібы»: Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ);

— пералічыць любую суму карткай праз плацёжную сістэму «PayPal».

Аплаціць штраф «графіцісты» павінны цягам месяца. Пасля чаго будзе зробленая публічная справаздача за сабраныя ў межах акцыі сродкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)