Скандалы
Сяргей Гезгала, «Наша Ніва»

Расійскія камандас на ўсходзе Украіны ўзброеныя найноўшымі рэактыўнымі гранатамётамі

Расійскія СМІ гавораць пра тое, што адміністратыўныя будынкі ў Данбасе занялі «отчаявшиеся русскоязычные жители». Аднак на фотах видаць, што ўдарныя групы штурмавікоў узброеныя па апошнім слове тэхнікі.

Камандас у Славянску ўзброеныя гранатамётам. Фота з Твітара

Жыхары Славянска баяцца, што іх горад стане полем боя. Фота з Твітара

Сярод іншага, кожны з камандас мае на плячы РПГ-30. Гэтыя рэактыўныя супрацьтанкавыя граматы паступілі на ўзбраенне расійскай арміі ў 2013 годзе і не прадаваліся ні ў адну іншую краіну свету. Прычым першымі 1000 РПГ-30 атрымалі менавіта войскі Цэнтральнай і Паўднёвай ваенных акруг. Тыя, якія сёння разгорнутыя вакол Украіны.

Менавіта наяўнасць РПГ-30 зрабіла немагчымым штурм Славянска ўкраінскім спецназам. РПГ-30 здольныя падбіць не толькі БТРы, а нават самыя сучасныя танкі. Нават яе папярэднікі РПГ-29 былі даволі эфектыўнымі і падбівалі на полі боя ізраільскія «Меркавы» і амерыканскія «Абрамсы». РПГ-30 аснашчаныя, акрамя асноўнай гранаты, снарадам-імітатарам цэлі для нейтралізацыі проціснарадаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)