Общество

Юрый Глушакоў, Новы час

Расійская імператрыца была беларускай?

У бурлівым XVIII стагоддзі пакручасты лёс адных выносіў да вяршыняў улады, іншых — пазбаўляў усяго, у тым ліку галавы.

Партрэт Кацярыны I. Ж.-М. Нацье, 1717 год

У жніўні 1702 года рускі атрад пад камандаваннем генерал-фельдмаршала Шарамецева падышоў да занятага шведамі горада Марыенбургу (цяпер гэта польскі горад Мальбарк). Шведскі гарнізон вырашыў капітуляваць.

Паводле легенды, у складзе дэлегацыі, што выслалі да рускага фельдмаршала, знаходзіўся мясцовы пратэстанцкі пастар Глюк. Перамовы павінны былі быць складаныя.

Паводле звычаяў таго часу, горад, які здаўся на літасць пераможцы, калі і не падвяргаўся разгрому і рабаванню, то ўжо кантрыбуцыю заплаціць быў абавязаны. Але шматдосведны пастар гаварыў па-руску і захапіў з сабой дзве рэчы — Біблію на царкоўнаславянскай мове і служанку Марту.

Наколькі Святое пісанне падзейнічала на Барыса Шарамецева, невядома. Але Марта яму відавочна спадабалася. Ды так, што ён пакінуў яе ў сябе. Апакрыфічныя гісторыі сцвярджаюць, што ў якасці нявольніцы. Але, хутчэй за ўсё, у выглядзе своеасаблівага хабару або кантрыбуцыі за Марыенбург.

Ад Шарамецева прыгожая Марта трапіла да графа Аляксандра Меншыкава, бліжэйшага царскага фаварыта. Ужо ў «Аляксашкі» новую служанку ўбачыў Пётр. І пасля вячэры загадаў дзяўчыне прыйсці да яго ў адпачывальню. Праз кароткі час цар забраў Марту да сябе.

А ў траўні 1724 года пастырская служанка Марта была каранаваная гасударыняй Расійскай імперыі Кацярынай I. Якога ж роду-племені была першая расійская імператрыца?

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.5(14)