Райлі Кеох

Райлі Кеох

Мадэль і актрыса Даніэль Райлі Кеох цікавая ўжо тым, што з’яўляецца ўнучкай легендарнага Элвіса Прэслі. Яе маці – Ліза Марыя Прэслі (тая самая, што стала потым жонкай Майкла Джэксана), бацька – спявак і кампазітар Дэні Кеох. Аднак Даніэль не спадзяецца на сваіх знакамітых родзічаў, а пракладвае сабе дарогу ў жыццё самастойна. З 14 гадоў прыгажуня выходзіць на подыумы Мілана і Парыжа. А апошнія некалькі год актыўна штурмуе кінематограф. Хутка з’явіцца на экраны карціна “Добры доктар”, дзе Райлі сыграла разам з Арландам Блумам. А нядаўна мадэль пацвердзіла свой удзел у чацвёртым фільме “Звар’яцелы Макс”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)