Раіка Алівэйра

Ужо ў дзесяць год Раіка Алівэйра заяўляла, што будзе мадэллю. Яе мара ажыццявілася ў 15, калі ў конкурсе Elite Model Look, які праходзіў у Бразіліі, Раіку выбралі пераможцай з ліку 30 тысяч прэтэндэнтак. Неўзабаве к 17 гадам бразільская прыгажуня ўжо займала вышэйшае становішча ў мадэльным свеце, прадстаўляючы такія маркі, як D&G, Ralph Lauren, Valentino, Christian Dior.

Нягледзячы на гэта, Раіка Алівэйра лічыцца ледзь не адной з самых сціплых прадстаўніц мадэльнага бізнесу. Ставіцца па-філасофску да сваёй славы ёй, напэўна, дапамагае і тое, што пасля заканчэння кар’еры мадэлі прыгажуня збіраецца паступаць ва універсітэт па спецыяльнасці філасофія.