Общество
Сергей Балай

«Радуе, што «прагіб» належыць не беларускаму мастаку»

Художник Алесь Пушкин в экспресс-комментарии «Салідарнасці» заявил, что портрет Лукашенко кисти Никаса Сафронова, на его взгляд, не является «подколкой».

– Радуе тое, што «прагіб» належыць не беларускаму мастаку, – отметил Алесь Пушкин. – Нікас Сафронаў – гэта сучасны твар расійскага афіцыйнага мастацтва. Ён прадстаўляе істэблішмент расійскай ўлады «ад культуры», карыстаецца падтрымкай на самым высокім узроўні. Таму, безумоўна, партрэт Лукашэнкі — гэта не падколка, а можна казаць, афіцыйнае меркаванне дзяржаўнага расійскага мастака.

Калі Сафронаў малюе нейкую персону, гэта правераны піяр-ход, а не проста бурбалка ў калюжыне. Можа быць, такім чынам рускі мастак адлюстроўвае стаўленне пэўнай часткі расійскага грамадства, якое лічыць Аляксандра Лукашэнтку гэткім новым Сталыпіным, які наводзіць парадак у сваёй маленькай краіне, а Расія потым пераймае досвед гэтага эксперыменту.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)