Рада БНР абмеркавала пагрозу незалежнасьці
У Вільні прайшла юбілейная трыццатая Сэсія Рады БНР.
Былі прадстаўленыя беларускія асяродкі ЗША, Бэльгіі, Вялікай Брытаніі, Канады, Латвіі, Літоўскай Рэспублікі, Польшчы, Расеі, Чэхіі і Эстоніі.
Перад Сэсіяй адбылася нарада падпісантаў Віленскага мэмарандуму 2012 г. з удзелам беларускіх грамадзкіх лідараў і кіраўнікоў галоўных палітычных партый і арганізацый Беларусі, у тым ліку Юрася Беленькага, Вінцука Вячоркі, Францішка Вячоркі, Рыгора Кастусёва, Анатоля Лябедзькі, Вячаслава Сіўчыка, Аляксея Янукевіча.
Была абмеркаваная палітычная сытуацыя ў Беларусі і пагроза незалежнасьці ў кантэксьце падпісаньня пагадненьняў між афіцыйным Менскам і Крамлём, заплянаванага на 8 сьнежня.
У склад Прэзыдыюму Рады БНР і на пасаду Сакратара Рады была прынятая доктар Паліна Прысмакова з ЗША. Валеры Дворнік з ЗША прыняты на пасаду скарбніка.
Былі ўручаныя некалькі Мэдалёў да стагодзьдзя БНР.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное