Общество
Андрэй Панямонаў, «Радыё Рацыя»

Рабочыя «Лідсельмаша» незадаволены ўмовамі працы (фота)

Рабочыя завода «Лідсельмаш» у Лідзе незадаволены ўмовамі працы. Па іх словах, абсталяванне працоўных месцаў і ўмовы, у якіх ім даводзіцца працаваць, разыходзяцца з патрабаваннямі правілаў тэхнікі бяспекі, а часам нясуць пагрозу іх здароўю і нават жыццю.

Яны адзначаюць, што асноўная маса рабочых запужана і пад пагрозай страты працы не вырашаецца змагацца з завадскім кіраўніцтвам за права на годныя ўмовы на працоўных месцах:

— Выцяжак няма, асвятленне дрэннае, перакуры адмянілі. Умовы дрэнныя: брудна, холадна. Але пакуль усе маўчаць, бо запалохваюць іх.

Кіраўніцтва прадпрыемства, у сваю чаргу, адмаўляе скаргі рабочых і запэўнівае, што правіла тэхнікі бяспекі на прадпрыемстве не парушаюцца і скаргі рабочых – гэта іх уласныя выдумкі. А між тым на пачатку жніўня бягучага года на заводзе “Лідсельмаш” быў зафіксаваны няшчасны выпадак, у выніку якога загінуў рабочы гэтага прадпрыемства.

Фотаздымкі, зробленыя рабочымі завода на фотакамеру мабільнага тэлефона:

Дзюры ў сцяне

Загрувашчванне

Загрувашчванне цэха

Аголены кабель

Дрэннае асвятленне

Зварачны апарат з аголенай праводкай у 380 вольт

Цэх фарбавання разам з цэхам зваркі

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)