«Рабіце гэта прыгожа, не ператварайце ў агратрэш у фармаце свята з танным бухлом і беляшамі»

Кіраўнік «Арт Сядзібы» Павел Белавус — пра Дзень вышыванкі ў выкананні БРСМ.

— Прасілі ж па-чалавечы ‪ #‎БРСМ‬: захацелі падхапіць ініцыятыву з вышыванкамі, дык рабіце гэта прыгожа, не ператварайце ў агратрэш у фармаце свята з танным бухлом і беляшамі, — піша Павел на старонцы Арт Сядзібы ў Фэйсбуку. — Ладна, назву фэста ўзялі, стужкі пачалі раздаваць, жанчынам у радзільнях дзіцячыя вышымайкі дарыць, нават па-беларуску рэлізы рабіць, фоткі нашыя выкарыстоўваць як свае. Гэта цудоўна. Мы толькі за!

Але па выніку навошта ператвараць прыгожую ініцыятыву, якая падабаецца людзям, у безгустоўную абязалаўку.

Фота з Дня вышыванкі БРСМ. Агітпарад нейкі. Каля 80% ад рабочых, моладзевых, прафсаюзных і т.д. калектываў, якім сказалі «Нада папрысутстваваць».

Добра, што «Арт Сядзібы» прапанову ўдзелу яны адхілілі, а то перад сябрамі было б сорамна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)