Пяць крокаў да перамогі. Рэцэпт для кожнага
«Калі дзесяць адсоткаў насельніцтва прытрымліваюцца падобных поглядаў, гэтага дастаткова, каб на іх бок перайшла і большая частка грамадства», – гэта вынікі даследавання вучоных пры Палітэхнічным інстытуце Рэнселіра ў ЗША. Нас шмат, гэта відавочна. Дык у чым жа справа?
Мяркую, справа не толькі ў колькасці актыўных грамадзян, але і ў напрамку іх актыўнасці. Можна бясконца хадзіць па вуліцах вялікім натоўпам, але істотных вынікаў не дасягаць. Так, калі мы прымаем удзел у шматтысячным маршы, атрымліваем адчуванне, што нас шмат, і гэта дадае ўпэўненасці ў сваіх сілах і правільнасці абранага шляху.
Але што далей? Гэтая актыўнасць павінна мець нейкі працяг. І тут кожны можа вызначыць межы сваіх дзеянняў. «Не спрабуйце ахапіць бязмежнае», — гаворыць старажытная мудрасць.
Крок першы
Пачніце з невялікіх, на першы погляд, спраў. У вас ёсць былы аднакласнік, які пайшоў на службу ў міліцыю, альбо суседка, якая працуе ў гарвыканкаме? Можа быць, вашы бацькі глядзяць беларускае тэлебачанне і вераць у тое, што беларускімі пратэстамі кіруюць «заходнія лялькаводы»?
Пачніце з іх. Размаўляйце з імі, тлумачце нейкія відавочныя для вас рэчы. Але галоўнае: не рабіце з іх ворагаў. Яны таксама беларусы. Можа здарыцца, што гэта будзе нялёгка, можа быць, прасцей сабаку навучыць лётаць, але няма нічога немагчымага.
Ды ўвогуле, пра якія імклівыя змены можна казаць, калі нават у сваім асяродку быццам бы аднадумцаў мы знаходзім людзей, якія прытрымліваюцца іншых поглядаў! Трэба рабіць усё дзеля таго, каб нас сапраўды было 97 адсоткаў. Ну а «3%» заўсёды застануцца.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное