Общество

Кацярына Батлейка

Псіхолаг: «Адарвацца ад свайго дома — гэта вельмі траўматычна»

У свеце, якi кожны дзень прыносіць новыя выклікі і стрэс, існуе адзін абрад, здольны прынесці радасць і суцяшэнне — дарэнне падарункаў. У гэтым партнёрскім матэрыяле «Салідарнасць» разам з брэндам TRSK разбіраецца, чаму для беларусаў дарыць і атрымліваць падарункі — свайго роду выратаванне ў стрэсавы час, а таксама расказвае, што можна падарыць блізкім на Каляды.

Для многіх беларусаў дарыць падарункі стала традыцыяй, асабліва ў перыяд, калі шмат хто з нас падзелены кіламетрамі.

— Чаму ўвогуле варта дарыць падарункі, асабліва ў складаны час? Калі ў нас добрыя, цёплыя адносіны з чалавекам (асабліва, калі гэта ўзаемна) і мы нешта яму дорым, мы робім своеасаблівы мосцік — сімвалічна перадаём нашы пачуцці праз прадмет, які застаецца з чалавекам, — тлумачыць псіхолаг Віялета Нікіцік у каментары «Салідарнасці».

Такім чынам, дадае псіхолаг, утвараецца «якарэнне», калі добрае пачуццё звязваецца з нейкім прадметам. Потым, калі мы ці чалавек, якому зрабілі падарунак, бачыць гэты прадмет, аўтаматычна ўзнікае асацыяцыя з тым, хто яго падарыў, і гэта дапамагае ажыць цёпламу пачуццю.

Віялета Нікіцік. Фота: Facebook Віялеты Нікіцік

— Асабліва гэта працуе ў складаныя для жыцця моманты. Чым больш чалавек атачае сябе такімі рэчамі, тым больш нейкіх прычын для вока, мозга бачыць, што ў яго ёсць блізкія людзі, з імі ў іх добрыя адносіны, пачуцці, — гэта дапамагае асацыятыўна з’яўляцца «тут і зараз».

Калі казаць пра беларусаў у эміграцыі, псіхолаг зазначае: адарвацца ад свайго дома — гэта вельмі траўматычна. Таму для людзей у эміграцыі падарункі могуць стаць своеасаблівай тэлепартацыяй, якая дапамагае псіхіцы і целу.

— Канешне, многiм беларусам зараз бяспечней за мяжой, чым у Беларусі, але да рэпрэсій у сваёй кватэры на радзіме чалавек мог чуць сябе бяспечна, бо гэта была яго крэпасць, бярлога. А на новым месцы ён можа гэтага не адчуваць, не магчы расслабіцца.

То бок падарункі ці рэчы з дому, альбо якія нагадваюць пра яго, дапамагаюць целу і псіхіцы ўспомніць і адчуць гэты стан бяспечнасці і спакою. І гэта, дакладна, частка саматэрапіі.

Пра своеасаблівыя «тэлепорты», пра якія казала Віялета, распавяла мінчанка Паліна. Суразмоўніца з’ехала з Беларусі ў 2021 годзе і не мае магчымасці наведваць радзіму.

Расстанне з домам і сям'ёй у нейкай меры папаўняюць падарункі, якія Паліна і яе сям'я перыядычна дасылаюць адзін аднаму. Для дзяўчыны важна, каб сярод падоранага абавязкова было нешта, што нагадвае пра дом.

— Сваю першую пасылку з дому я атрымала праз чатыры месяцы эміграцыі. Мне здаецца, першыя паўгода пасля пераезду самыя складаныя, таму атрымаць пасылку з дому было вельмі важна. Памятаю, тады мама знайшла рэцэпт каляднай прысмакі, якая доўга захоўваецца, прыгатавала і паклала ў пасылку. Гэта было да слёз!

Перадаваць адно аднаму падарункі стала ўжо сямейнай традыцыяй, прызнаецца дзяўчына. Напрыклад, падпісаныя паштоўкі ад рукі — абавязковая частка падарунка.

— Мне гэта прыносіць нашмат больш эмоцый, чым тэкст у тэлеграме, таму што я бачу знаёмы почырк дарагога чалавека, і ў гэтым асаблівая цеплыня. Таксама для мяне важныя і каштоўныя фізічныя рэчы: тое, што можна захаваць на памяць — фотаздымкі Мінску, кнігі на беларускай мове, кубкі, шоперы з нашай айдэнтыкай і іншае, што адчуваецца як хата, бо гэта сувязь з домам.

Усё гэта, я думаю, каб не страціць сябе ў іншай краіне, не забыцца хто ты і адкуль.

Сама суразмоўніца таксама дарыць падарункі сваім бацькам. Такім чынам, кажа Паліна, яе сваякі адчуваць клопат, увагу і каханне ад дачкі.

— Для бацькоў атрымліваць ад мяне падарункі — гэта свята. Я заўсёды кажу ім, каб запісвалі відэа з распакоўкай, і яны гэта робяць. Бачу іх жывыя эмоцыі, быццам мы побач. Яны, як і я, захоўваць усе паштоўкі, запіскі, малюнкі і фатаграфіі. У іх дома ўжо своеасаблівы алтар. Такім чынам нам усім лягчэй перажыць расстанне.

Мы бачым, што нягледзячы на складаныя часы, якія зараз перажывае свет, беларусам важна ведаць, што яны ёсць адзін у аднаго. Беларускі брэнд адзення ад беларускай баскетбалісткі Кацярыны Сныцінай TRSK прапаноўвае беларусам «не губляцца» і нагадваць адзін аднаму пра сябе, таму запускае калядны «Вушасты бокс» з падарункамі.

Для каго можна набыць бокс і што ў яго ўваходзіць?

Для родных, каханых, сяброў і сваякоў, якія захапляюцца беларускай культурай, альбо сумуюць па радзіме. У падарункавы бокс уваходзіць калядны лонгсліў (ёсць мужчынскі і жаночы, чырвоны ці сіні на выбар), набор навагодніх сцікераў, кніга Альгерда Бахарэвіча выдання «Кнігаўка» і паштоўка, якую можна падпісаць самастойна ці папрасіць гэта зрабіць прадстаўнікоў брэнда пры замове.

Замовіць падарункавы бокс можна праз сайт брэнда, клікнуўшы тут. Сачыць за брэндам і быць у курсе навінак можна праз Instagram.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(17)