Общество
Eolonir

Прывід прыватызацыі бадзяецца байнэтам

Апошнія тры-чатыры дні ў нашым беларускім сеціве навінаў, не зважаючы на выхадныя, не бракавала. Блёгерскія суполкі актыўна абмяркоўвалі з’яўленьне новых лістоў ад імя “патрыётаў радзімы ад КДБ” ды ўлёткі, што выкрывалі супрацоўнікаў КДБ у пад’езьдзе, укінутыя невядомымі актывістамі ў скрыні ў Магілёве, хакерскую атаку на бачыны “Трэцяга Шляху” ды шэраг іншых рэсурсаў, перабудову гістарычнага цэнтру Горадні, магчымы продаж дзяржаўных часткаў Вэлкама ды МТС расейскім інвестарам, а таксама далейшую “дэільгатызацыю краіны”.

Тое, што Сеціва становіцца сапраўдным гульцом на палітычным полі, заўважна было ўжо даўно. Падавалася б, чаго прасьцей, проста ўзяць ды перакрыць дасяг да Сеціва да непатрэбных рэсурсаў, як тое робіць Кітай, чаго важдацца толькі падчас палітычных акцыяў?

Ан-не, не атрымаецца — у Кітаі ёсьць іншыя рэсурсы прыбытку, таму Камуністычная партыя можа сябе дазволіць “пахаваць” няхай усё Сеціва на пару дзён без заўважных стратаў. Пахаваць жа дасяг да Сеціва у нас на ўвесь час — занадта стратна. Эканоміка перажывае ломку, “сувязныя” галіны застаюцца ці не адзінаю крыніцаю прыбытку для дзяржбюджэту.

А вось колькасьць пісьменных “гуглістаў” падвышаецца, і колькасьць наведвальнікаў палітычных рэсурсаў — таксама. Таму нашыя ўлады стаяць перад дылемаю: або забараняць (роўнае страце грошаў ды страшэннаму вэрхалу), або пагадзіцца (няхай глядзяць). Быў вынайдзены Трэці Шлях — вешаць палітычныя рэсурсы хакерскімі атакамі на пэўны тэрмін.

Толькі, як зазначае блёгер silverrebel, наўрад ці зь гэтага што атрымаецца, бо на разбурэньне ўсяго ў КДБ не выстачыць кваліфікаванага персаналу. Але пачалі сур’ёзна ўспрымаць Нэт — і тае добра!

Тое, што ў дзяржавы роспачна не хапае грошай, сьведчыць імкненьне спадара Лукашэнкі спрадаць “Вэлкам” ды “МТС” расейскім інвестарам ды далейшая дэільгатызацыя краіны. Як зазначае буйны гарадзенскі блёг blog.grodno.net, “Власти планируют лишить детей до трех лет бесплатных лекарств, которые сейчас им полагаются по закону. Учащихся и студентов — 50% скидки на проезд в городском общественном и пригородном транспорте. Учащихся и студентов-очников — 50% скидки на проезд внутри республики с 1 октября по 30 июня по субботам, воскресеньям и праздникам, а также в дни зимних каникул с 1 января по последнее число февраля. Детей-инвалидов хотят лишить права на 50% скидку на проезд по стране (сейчас — с 1 октября по 15 мая и один раз в остальное время года). Кроме того, детям, страдающим терминальной стадией хронической почечной недостаточности выдавалась ежегодная денежная компенсация расходов на транспорт. Власти считают и это лишней льготой”.

Нагадаю, што два гады таму, калі прымалася рашэньне аб стварэньні трэцяга дзяржаўнага аператару, асноўнаю падставаю сталася звышпрыбытковасьць рынку сувязі. А калі дзяржава ўжо разлучаецца са сваімі самымі ліквіднымі актывамі, то да прыватызацыі Белтэлекаму справа можа перайсьці значна хутчэй, чым чакалася. Прывід прыватызацыі бадзяецца байнэтам.

Дасюль жыве ў беларускім грамадзтве прывід “добрага цару”. Абаронцы гістарычнага цэнтру Горадні, паводле blog.grodno.net, лічаць, што “выход из создавшейся ситуации с планируемой реконструкцией Старого моста и дальнейшим разрушением исторического центра один. Необходимы массовые личные обращения в Администрацию Президента с описанием происходящего беспредела в регионе, указанием на существующий альтернативный проект с аналогичным бюджетом, но не разрушающий Гродно, и просьбами, предложениями, требованиями (кому что ближе) разобраться и прекратить уничтожение королевского города. Чытаць далей”.

Цалкам слушная заява, што перапыніць заганную практыку ды пераўтварыць службоўцаў у слуг народу можна толькі вынасам іх “творчасьці” на паверхню. Але калі сама фундацыя прэзыдэнта сілкуецца ад арэнды новых бізнэс-цэнтраў, што на яе замову будуюць у тым жа Менску ці Магілёве на месцы гістарычных забудоваў, то патрэбнае не спадзяваньне на добрага цара, а правакаваньне страху між чыноўнікамі, кожны зь якіх проста настрашаны згубіць пасаду.

Пытаньне Project_belarus што лёсу эмігрантаў і ці можна лічыць іх беларускім мазгавым патэнцыялам у налетнім:

Недавно разговаривал с начальником украинского Cisco и услышал интересную мысль: те миллионы украинцев, которые сейчас выехали за границу на заработки и учёбу — это колоссальный капитал для Украины, ведь это квалифицированные люди с привитой западноевропейской рабочей этикой, которых нужно как можно скорее привлечь вернуться в страну. По его словам, для этого постепенно возникают условия: например, в металлургической промышленности Украины уже сейчас рабочие и специалисты получают больше, чем в недо-европейских Болгарии и Румынии (1500-2000+).

Гэты пост выклікаў навалу водгукаў, сярод якіх некаторыя вылучаліся асаблівай палкасьцю:

Белорусы, имхо, отличаются от украинцев большей легкостью отказа от "корней". Если украинцы — они и в Чикаго украинцы, то белорусы интегрируются быстро и безболезненно: сказывается неразработанность национальной идеи. …

Моих однокурсников большая часть уехала — кто в Штаты, кто в Канаду, кто в Италию (иняз + время тогда такое было, середина девяностых, — здесь, казалось, ловить вообще нечего). И стали они там очень быстро американцами (или там канадцами) — т.е., в их случае Америка оказалась тем самым melting pot, а не нынешним политкорректным salad bowl. От русской диаспоры стараются дистанцироваться (потому что москалей инстинктивно не любят), новую белорусскую не создают (еще и потому, что говорят, в основном, по-русски, и с бэнээровцами им не по пути). Их дети, родившиеся в тех же Штатах вообще станут совершенно обычными американцами.

Пытаньне эміграцыі, увогуле, турбуе Сеціва ўвесь час. Vitahelios зацікавіў лёс каліноўцаў, на што палова наведвальнікаў зрэагавала адназначна: яны, маўляў, з’ехалі, і ня маюць права больш учамярвацца ў беларускія справы. Тое самае і да больш далёкае эміграцыі. Ці то азноба шматае пазасталых, ці то яны насамрэч так лічаць — адно зразумела — згоды між гэтымі двумя суполкамі няма. Напраўдзе, як пісаў project_belarus, там дзе два беларусы — там тры партыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)