«Прымушэнню да інтэграцыі» — паўгода. Якія вынікі?
Пра тое, што ў беларуска-расійскіх дачыненнях нешта адбываецца, стала зразумела яшчэ з лета мінулага году, калі Лукашэнка стаў надоўга завісаць у Сочы па запрашэнні Пуціна. Але з афіцыйных крыніц стала вядома пра змену курса Расіі адносна Беларусі толькі напрыканцы 2018-га.
Выступ прэм’ера Расіі Дзмітрыя Мядзведзева ў Брэсце 13 снежня можна лічыць кропкай адліку для новага этапу беларуска-расійскіх дачыненняў.
Кіраўнік ураду РФ заявіў, што кампенсацыя беларускаму боку стратаў ад падатковага манёўру ў Расіі магчымая толькі пры ўмове, што Мінск пагодзіцца на далейшае будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, паводле дамовы, падпісанай у 1999 годзе.
Фактычна, Расія прапанавала змену мадэлі двухбаковых адносін. Прычым, не проста прапанавала, а ўвяла механізм эканамічнага шантажу і прымусу. Што не магло не выклікаць крызісу дачыненняў паміж «саюзнікамі». Беларускае кіраўніцтва, як і чакалася, адмовілася ад вылучаных Расіяй умоваў.
Якія вынікі гэтага паўгадавога супрацьстаяння? Што маем на сёння? Прапаную некалькі высноваў, якія можна вывесці з гэтага перыяду.
У расійскім палітычным парадку дня, расійскай замежнай і ўнутранай палітыцы беларускае пытанне стала значна больш актуальным і важным, чым зусім нядаўна. Палітычная вага Беларусі для Крамля заўважна павялічылася.
Нашай краінай вырашылі заняцца сур’ёзна. Адносіны з бліжэйшым саюзнікам разглядаюцца на пасяджэнні Рады бяспекі РФ. Не ўзгадаць, ці было такое раней. Тэма Беларусі стала вельмі моцна гучаць у расійскай інфармацыйнай прасторы. Пра дачыненні з Беларуссю ўжо выказаліся большасць вядучых расійскіх палітыкаў, палітолагаў, журналістаў.
Працяг артыкула чытайце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное