Прэзыдэнт Польшчы павіншаваў беларусаў зь юбілеем БНР

Анджэй Дуда зьвярнуўся зь віншавальным лістом да беларусаў з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

У паведамленьні, разьмешчаным на сайце галавы польскай дзяржавы, гаворыцца:

«25 сакавіка 1918 году была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. У 100 гадавіну гэтай падзеі ўсім Беларусам, якіх з Польскім Народам яднае супольная гісторыя і культура – перадаю сардэчныя пажаданьні ўсяго найлепшага і посьпехаў у разьвіцьці іх Бацькаўшчыны».

Анджэй Дуда стаў першым прэзыдэнтам дзяржавы, які зьвярнуўся да беларусаў зь віншавальным лістом з нагоды Дня Волі. Аляксандар Лукашэнка праігнараваў гэтую дату.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)