Общество

Прэзентацыю законапраекта аб ахове і выкарыстанні бела-чырвона-белага сцяга спрабаваў сарваць правакатар

Прэзентацыя законапраекта, які дэпутатка Ганна Канапацкая перадасць на разгляд у Палату прадстаўнікоў, адбылася ў сімвалічны дзень: 14 мая.

Менавіта ў гэты дзень у 1995 годзе у Беларусі адбыўся рэферэндум, у выніку якога гістарычную сімволіку замянілі на сённяшні чырвона-зялёны варыянт.

Ганна Канапацкая, адзіная дэпутатка ў парламенце, якая выкарыстоўвае бела-чырвона-белы сцяг і выступае за тое, каб яму надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Асноўныя артыкулы законапраекта гучаць наступным чынам. Бела-чырвона-белы сцяг з'яўляўся афіцыйным дзяржаўным сімвалам РБ у перыяд з 19 верасня 1991 года па 6 чэрвеня 1995 года. Яго можна свабодна выкарыстоўваць грамадзянам, а таксама замежнымі грамадзянам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і асобамі без грамадзянства.

Усе павінны паважліва ставіцца да першага дзяржаўнага сімвала РБ, стварэнне перашкод яго правамернаму выкарыстанню і яго знявага цягнуць за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.

На ўваходзе ў кангрэс-хол гатэлю «Вікторыя» ўсе жадаючыя маглі падпісацца ў падтрымку законапраекта, паведамляе Наша Ніва.

Прэзэнтацыю спрабаваў сарваць прадстаўнік «рускага свету» з прозвішчам Вінаградаў. Але зала заглушыла яго апладысментамі, і мужчыну вывелі са сцэны.

Мужчына, які спрабаваў сарваць прэзентацыю

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)