Политика

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч правёў у РАУСе тры гадзіны

Лабковіча пасля апытання адпусцілі з Маскоўскага РАУСа. Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла, што рабілі праваабаронцы каля следчага ізалятара на Валадарцы. Уладзімір правёў у пастарунку тры гадзіны.

25 верасня каля 13 гадзін, пасля завяршэння віншавальнай акцыі ў гонар дня нараджэньня старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна”, каля гатэлю «Минск» быў затрыманы праваабаронца Уладзімір Лабковіч. Да яго падыйшлі палкоўнік міліцыі, чалавек у цывільным і жанчына ў форме з рацыяй, нібыта для высвятленьня асобы.

Лабковіча адвезлі ў Маскоўскі РУУС, паведамляе «Вясна».

Нагадаем, раніцай каля дваццаці беларускіх праваабаронцаў раздавалі віншавальныя паштоўкі Алесю Бяляцкаму каля галоўнага аддзялення пошты ў Мінску. Да іх далучаліся шматлікія мінакі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)