Политика

Пракурор просіць для Пачобута 3 гады калоніі

У судзе Ленінскага раёну Гродна 24 чэрвеня аднавіўся закрыты працэс над журналістам Андрэем Пачобутам. Паспеў выступіць толькі пракурор. Суд працягнецца 28 чэрвеня.

Падчас свайго выступу пракурор запатрабаваў пакараць журналіста 3 гадамі зняволення. Яго выступ цягнуўся прыблізна 10 хвілінаў, паведамляе Радыё Свабода. Спрэчкі адкладзеныя да 10 гадзінаў 28 чэрвеня.

Адвакаты Пачобута паведамілі, што суд не задаволіў хадайніцта, аб выкліку на працэс 10 сведкаў з боку абароны.

У пятніцу перад пачаткам паседжання ля будынку суда быў затрыманы прэс-сакратар СПБ Ігар Банцар, яго адвезлі ў Ленінскі РАУС Гродна. Банцара ўжо затрымлівалі 14 чэрвеня, у першы дзень працэса. Тады яму давялося правесці за кратамі 5 дзён. Актывіст СПБ увесь гэты час трымаў галадоўку.

***

Працэс над Андрэем Пачобутам пачаўся 14 чэрвеня.

17 чэрвеня журналісту было прад’яўлена падкарэктаванае абвінавачванне. Артыкулы наконт абразы і паклёпу адносна прэзідэнта засталіся, а тэкст павялічыўся з два разы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)