Прагаласуйма за станцыю метро імя Васіля Быкава!

У самым хуткім часе сталіца атрымае трэцюю лінія метро. Мінгарвыканкам вырашыў запытацца ў вас, як менавіта назваць новыя станцыі?

Абсалютная іх большасць, мажліва, атрымае годныя, прыгожыя назвы. Але станцыю побач з гістарычным цэнтрам мяркуецца назваць вельм і нейтральна, невыразна, бяздушна – «Юбілейная плошча».

Пагадзіцеся, і без таго надзвычай мала ў нашым горадзе месцаў з удалымі гістарычнымі назвамі. Дык навошта ствараць яшчэ адну пасрэднасць, калі беларусы даўно змагаюцца за ўшанаванне памяці Васіля Быкава?

Тым больш, вясной 2010 года дзеля гэтага было сабрана больш чым 100 тысяч подпісаў.

ПРЫЧЫМ ТУТ МЕТРО?

Па-першае, больш за 40 тысяч подпісаў былі сабраны менавіта за наданне імя Васіля Уладзіміравіча адной з будучых станцый метро.

А па-другое, апошнія гады свайго жыцця Васіль Быкаў жыў у доме насупраць мяркуемай станцыі. Тут і зараз ягоныя суседзі, тут у хуткім часе будзе ягоны мемарыяльны музей і памятная дошка.

Засталося зусім мала часу! 28 сакавіка Мінгарвыканкам падсумоўвае абмеркаванне назваў новых станцый метро. У дэпутатаў няма аргумантаў, каб адмовіць жыхарам Мінску ў нашай з вамі просьбе: дзеля яе выканання не спатрэбіцца што-небудзь перайменоўваць, а выдаткі такія самыя, калі нават назваць гэтую станцыю як небудзь інакш.

ШТО ПАТРАБУЕЦЦА?

Усяго толькі пакінуць свае дадзеныя пад зваротам, змешчаным ніжэй.

Пасля ціснеце “Даслаць”, і ваш індывідуальны зварот аўтаматычна накіроўваецца гарадскім уладам.

У ЧЫМ ЯГО МОЦ?

Згодна з законам аб звароце грамадзян, ваш электронны зварот мае такую ж сілу, як і папяровы ліст. Зараз зрабіць важную справу можна наўпрост з канапы.

ЧАМУ ГЭТА ТРЭБА?

Хто, як не Вы, можаце дапамагчы з’яўленню ў Мінску годнай назвы метро, ушанаванню найвялікшага беларускага пісьменніка і мысляра?! Гэта трэба нашаму гораду і краіне, нашаму народу!

Падпісацца за гэтую ініцыятыву Вы можаце, клікнуўшы на баннер, што месціцца на галоўнай старонцы сайта пасля блока навін.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)