Прафсаюз пагражае адклікаць дэпутатаў

Больш за тысячу подпісаў пад зваротам да дэпутатаў беларускага парламента сабралі жыхары Гародні: людзі прапануюць разгледзець пытанне вяртання ільготаў на праезд у грамадскім транспарце.

Ініцыятыва па вяртанню ільготаў на праезд у грамадскім транспарце для неабароненых катэгорый насельніцтва належыць Беларускаму прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці. Менавіта сябры прафсаюза збіралі подпісы пад зваротам да тых дэпутатаў, якія абіраліся на 3 гарадскіх і адной сельскай акрузе абласнога цэнтра. Па словах старшыні прафсаюзнай арганізацыі Святланы Драгалавай — адмена ільготаў на праезд моцна б’е не толькі па пенсіянерах і студэнтах, але і па іншых катэгорыях грамадзян,якія знаходзяцца пад абаронай прафсаюза.

Бліжэйшым часам кожны з чатырох дэпутатаў, якія абіраліся ў Гародні, атрымае прыкладна 300 подпісаў сваіх выбарцаў з прапановай вярнуць ільготы: калі людзі не атрымаюць станоўчага адказу на свае прапановы, не выключана, што прафсаюз стане ініцыятарам працэдуры адклікання дэпутатаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)