Общество

Прадстаўнік Каталіцкай царквы пра знос крыжоў: «Надзвычай балюча такое назіраць»

Прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юры Санько адзначыў Радыё Свабода, што балюча на такое глядзець, асабліва ў час Вялікага посту.

— Навошта, чаму, для чаго гэта робіцца? Вельмі шмат пытаньняў узьнікае. Крыж — гэта галоўны сымбаль хрысьціянства, сымбаль збаўленьня чалавецтва. І раптам бачым такое... Да таго ж мітрапаліт неаднаразова казаў: Курапаты — гэта наша Галгофа, а яе без крыжа ўявіць папросту немагчыма.

«Это памятник культуры, и власти должны отвечать». Представитель православной церкви о ситуации в Куропатах